Кіраўнік МЗС Швецыі знайшоў у Токіа рэстаран беларускай кухні
Карл Більт шкадуе, што не адведаў яго, бо ўжо меў запланаваны абед.
Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт зрабіў цікавы допіс у сваім Твітэры:
“Толькі што прайшоў міма рэстарана “Беларуская хатняя кухня”, тут, у Токіа. Свет становіцца больш шчыльным. На жаль, у мяне ўжо запланавана вячэра”.
Паводле інфармацыі шведскага МЗС, 26-28 лютага Карл Більт знаходзіцца ў Токіа, дзе сустрэнецца з японскім міністрам замежных спраў Фуміа Кусіда, а таксама з японскімі аналітыкамі і эканамістамі.