Кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні сышоў у адстаўку
Кіраўнік УЕФА Мішэль Плаціні сышоў у адстаўку. Функцыянер прыняў такое рашэнне пасля таго, як Спартовы арбітражны суд не задаволіў яго апеляцыю на шасцігадовае адхіленне ад футбольнай дзейнасці. Тым не менш суд скараціў тэрмін дыскваліфікацыі да чатырох гадоў.
Верагодна, таксама скончаная і палітычная кар'ера Плаціні ў футболе, бо ён не зможа прыняць удзел у выбарах прэзідэнта ФІФА ў 2019 годзе, інфармуе by.tribuna.com.