Кіраўнік вобласці атрымаў медаль "За вялікі ўнёсак у літаратуру"
Узнагароду Саюза беларускіх пісьменнікаў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціну Сумару ўручыў Мікалай Чаргінец.
Паводле старшыні праўлення саюза, Сумар "душой і сэрцам" разумее пісьменнікаў і стараецца іх усялякім чынам падтрымаць.
"Пагадзіцеся, калі чыноўнік вялікага рангу клапоціцца аб развіцці літаратуры, аказвае садзейнічанне ў тым, каб яна стала здабыткам моладзі, — такі кіраўнік заслугоўвае ўсялякай пахвалы", — цытуе словы генерала Мікалая Чаргінца БЕЛТА.
Канстанцін Сумар падзякаваў за медаль ды пажадаў, каб па кнігі пісьменнікаў заўсёды стаялі чэргі.
Фота — bymedia.net