Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі навукоўцы з ЗША

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы  / x.com/NobelPrize

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 2024 годзе сталі навукоўцы з ЗША Дарон Аджэмаглу, Сайман Джонсан і Джэймс Робінсан. Іх праца прысвечаная даследаванню таго, як фармуюцца інстытуцыі і як яны ўплываюць на дабрабыт.  Пра сваё рашэнне Нобелеўскі камітэт паведаміў у панядзелак, 14 кастрычніка.

У сваёй працы даследчыкі "паказалі, што значная частка эканамічнага росту з'яўляецца вынікам працы розных сацыяльных інстытутаў [і не толькі эканамічных]", каментуе Банк Швецыі, які і вырашае, хто атрымлівае гэтую частку Нобелеўскай прэміі.

Дарон Аджэмаглу выхадзец з армянскай сям'і, якая жыла ў Стамбуле. Ён атрымаў ступень бакалаўра ў Ёркскім універсітэце, ступень магістра і доктара навук у Лонданскай школе эканомікі. Сайман Джонсан нарадзіўся ў брытанскім горадзе Шэфілд, скончыў Оксфард, атрымаў ступень магістра ў Манчэстэрскім універсітэце, а доктара — у Масачусэтскім тэхналагічным інстытуце (MIT). Джэймс Робінсан — таксама брытанец — вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук, ступень магістра атрымаў ва Уорыкскім універсітэце, а доктара — у Ельскім універсітэце.

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ўручылі Клаўдзіі Голдзін за даследаванні становішча жанчын на рынку працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі