Нобелеўская прэмія па літаратуры — у пісьменніцы Хан Ган з Паўднёвай Карэі

Хан Ган

Хан Ган / Getty Images

Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2024 год атрымала пісьменніца Хан Ган з Паўднёвай Карэі.

Нобелеўскі камітэт патлумачыў, што ўзнагародзіў пісьменніцу "за яе насычаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і раскрывае далікатнасць чалавечага жыцця".

Хан Ган нарадзілася ў 1970 годзе ў паўднёвакарэйскім горадзе Кванджу, а ва ўзросце дзевяці гадоў пераехала з сям'ёй у Сеул. Яе бацька быў вядомым раманістам.

Хан Ган не толькі пісьменніца, а яшчэ і мастачка і музыка, што знайшло адлюстраванне ў яе літаратурных творах.

У 2016 годзе пісьменніца стала лаўрэаткай Букераўскай прэміі за раман "Вегетарыянка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі