Кіраўніка расійскай Рэспублікі Комі вінавацяць у стварэнні злачыннай групы

Кіраўніка расійскай Рэспублікі Комі вінавацяць у стварэнні злачыннай групы

Следчы камітэт Расіі затрымаў кіраўніка Рэспублікі Комі Вячаслава Гайзера і яго намесніка Аляксея Чарнова. Ім выставілі абвінавачанне ў арганізацыі злачыннай групы і махлярстве, перадае interfax.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка СКР Уладзіміра Маркіна.

Па яго словах, следства хоча хадайнічаць пра арышт абвінавачаных, а таксама яшчэ 13 падазраваных. У іх ліку старшыня Дзяржсавета Рэспублікі Комі Ігар Коўзель, намеснік старшыні ўрада рэспублікі Канстанцін Рамаданаў, экс-сенатар ад рэспублікі Яўген Самойлаў, так званыя "фінансісты-тэхнолагі" В.Маляроў, Д.Масквін, А.Гольдман, В.Весялоў, а таксама І.Кудзінаў, П.Марушчак, А.Фаерштэйн, Л.Лібензон, Н.Маторина, М.Хрузін.

У рамках крымінальнай справы следчыя правялі больш за 80 ператрусаў у Рэспубліцы Комі, Санкт-Пецярбургу і Маскве. Яны канфіскавалі больш за 60 кг ювелірных вырабаў, 150 гадзіннікаў коштам ад 30 тысяч долараў да 1 млн долараў, больш за 50 пячатак і штампаў юрыдычных асоб, якія былі задзейнічаныя ў рэалізацыі афшорных схем, фінансавыя дакументы па легалізацыі выкрадзеных актываў на агульную суму больш за 1 млрд расійскіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі