Кіраўніку "Уралкалія" ў Мінску выставілі абвінавачанне

Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на адваката Аляксея Басістава. Паводле яго слоў, яшчэ ўдзень Уладзіслаў Баўмгертнер знаходзіўся ў статусе падазраванага.

29 жніўня не адбылася сустрэча затрыманага гендырэктара "Уралкалія" з консульскімі работнікамі пасольства Расіі — следчы перанёс яе на пятніцу.
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак, 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Масква адказвае на арышт у Мінску Баўмгертнера: заняліся "растваральнікамі"
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі