Кіркораву і Рыбаку за "Славянскі базар" заплацілі 190 тысяч долараў
Прычым "кароль расійскай папсы" атрымаў у пяць разоў больш за пераможцу "Еўрабачання-2009".
На сайце дзяржзакупак апублікаваныя звесткі пра беларускія выдаткі на фестываль "Славянскі базар — 2014". Як вынікае з іх, ганарар Філіпа Кіркорава складае 1 млрд 632 млн 400 тысяч рублёў. У пераліку на тагачасны курс долара (10 260 рублёў) гэта складае каля 160 тысяч долараў.
Удзел пераможцы "Еўрабачання-2009" Аляксандра Рыбака каштаваў Беларусі значна менш — 325 млн 710 тысяч рублёў, або каля 32 тысяч долараў.
Дарэчы, на кветкі для выканаўцаў было выдаткавана 34 млн 32,9 тысяч рублёў, або каля 3300 долараў.
Фота — discussiya.com