Кіроўца спрабаваў збегчы з службовага памяшкання Брэсцкай мытні (відэа)

Кіроўца спрабаваў збегчы з службовага памяшкання Брэсцкай мытні (відэа)

Кіроўца спрабаваў збегчы з службовага памяшкання Брэсцкай мытні. Ён хацеў пазбавіцца ад асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Аднак быў затрыманы, яго рукі скавалі кайданкамі.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося падчас дагляду ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Варшаўскі мост” аўтамабіля “Опель”. Жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся ў Беларусь з Польшчы. Высветлілася, што 27-гадовы мужчына меў пры сабе небяспечнае псіхатропнае рэчыва 4-СЕС (больш за 50 грамаў).

Пры ўдзеле міліцыі па месцы жыхарства затрыманага правялі ператрус. Была знойдзена, як мяркуецца, марыхуана, а таксама таблеткі медпрэпарата, у які ўваходзіць небяспечнае псіхатропнае рэчыва псеўдаэфедрын. У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу. Дарэчы, ён аказаўся байцом ММА (змяшаных баявых мастацтваў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі