Кіроўцу меддапамогі затрымалі за "экстрэмісцкія" татуіроўкі

Кіроўцу меддапамогі затрымалі за "экстрэмісцкія" татуіроўкі

Сілавікі ў Мінску затрымалі кіроўцу меддапамогі, абвінаваціўшы яго ў "экстрэмісцкіх" татуіроўках. Сярод іх — "БТ убивает", "Русский военный корабль, иди н***й", "Не быць скотам", герб "Пагоня" ды іншыя.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа сцвярджаюць, быццам на мужчыну паскардзіўся "неабыякавы грамадзянін", які стаяў за ім у чарзе ў краме і пабачыў татуіроўкі.

У "пакаяльным" відэа кіроўца паабяцаў звесці надпісы лазерам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі