Кітаец рушыў з Брэста ў роварнае падарожжа па Еўропе (фота)

Малады чалавек ужо 2,5 гады жыве ў Мінску, дзе працуе настаўнікам кітайскай мовы. У каментары Еўрарадыё Іван Шу паведаміў, што галоўная мэта яго доўгай вандроўкі — збор сродкаў для беларускіх дзяцей-сірот.



Шу: "Я раблю гэта падарожжа для дабрачыннасці, бо шмат увагі да мяне. Напрыклад, калі я з'яўлюся на телебачанні, шмат людзей даведаюцца і пра мяне, і пра праект, які дапамагае дзеткам-сіротам".



Стартам свайго падарожжа раварыст абраў мемарыял "Брэсцкая крэпасць". Адсюль 18 чэрвеня ён рушыў у напрамку Мінску. З беларускай сталіцы кітаец паедзе ў Вільню. Аб'ехаць амаль усю Еўропу кітаец плануе за 100 дзён.



Падрабязней азнаёміцца з праектам можна на персанальным сайце Івана Шу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі