Класная кіраўніца Лукашэнкі запрасіла яго на свой юбілей
Падчас паездкі ў Александрыю і наведвання святочнай лінейкі ў тамтэйшай школе Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваёй колішняй класнай кіраўніцай, настаўніцай матэматыкі Таццянай Карпечанка. Яна нагадала, што 14 студзеня ёй спаўняецца 95 гадоў, і запрасіла колішняга вучня на свой юбілей.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што паспрабуе абавязкова прыехаць да яе ў госці на гэтае свята. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім настаўнікам доўгіх гадоў жыцця і сфатаграфаваўся з імі на памяць.
У якасці падарунка роднай школе, дзе ён атрымаў сярэднюю адукацыю, Лукашэнка прывёз спартовы інвентар для воркаута — снарады і трэнажоры для заняткаў фізічнай падрыхтоўкай на вуліцы, паведамляе БЕЛТА.