"Кліч Палесся" прагучаў на Гомельшчыне. Фотарэпартаж
"Кліч Палесся" прагучаў на Гомельшчыне. Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый прайшоў 24 верасня на беразе Прыпяці ў Ляскавічах.
Галоўныя мэты фестывалю – захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, а таксама стварэнне спрыяльных умоў для развіцця культурна-гістарычнага і экалагічнага турызму.
"Кліч Палесся" праходзіць ужо ў трэці раз, а ў 2014 годзе ён упершыню прайшоў са статусам "Міжнародны".