Клічко: Кітайскія кіраўнікі адмовіліся сустракацца з Януковічам
Лідар апазіцыйнай партым "УДАР" сцвярджае, што ў Кітаі панізілі ўзровень сустрэч для ўкраінскага прэзідэнта, які знаходзіцца там з дзяржаўным візітам.
"Прэзідэнт паляцеў у Кітай і робіць выгляд, што ў краіне нічога не адбываецца, — цытуе словы Віталя Клічко РІА "Новости". — Мы звярнуліся да кіраўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі с просьбай не праводзіць сустрэчы з Януковічам. І сёння мы ўжо ведаем, што ўзровень сустрэч для Януковіча знізілі".
Паводле слоў Клічко, Януковіч разлічваў сустрэцца са старшынёй КНР, кіраўніцтвам парламента і ўраду Кітая, аднак з ім пагадзіўся сустрэцца толькі кіраўнік адной з кітайскіх правінцый. Разам з тым няма інфармацыі пра перанос запланаванай на раніцу чацвярга сустрэчы Віктара Януковіча з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Узровень сустрэч Януковіча не зніжаўся, заявіла пасольства Украіны ў КНР.
Нагадаем, ва Украіне з 21 лістапада працягваюцца акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Яны пачаліся пасля таго, як украінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС. Удзельнікі "еўрамайдана" патрабуюць адстаўкі ўраду і прэзідэнта, прызначэння новых выбараў.
Януковіч у Кітаі схадзіў у музей, пакуль у Кіеве блакуюць яго Адміністрацыю
Экс-прэзідэнты Украіны Краўчук, Кучма і Юшчанка падтрымалі акцыі пратэсту
Фота — ria.ru