Кліенты “Беларусбанка” некалькі дзён не мелі доступу да сваіх рахункаў
Філіял “Беларусбанка” № 107 у Ганцавічах быў рэарганізаваны ў Цэнтр банкаўскіх паслуг. Кіраўніцтва філіялам перайшло ў Баранавічы, некалькі супрацоўнікаў
страцілі працу. У выніку рэарганізацыі юрыдычныя асобы і арганізацыі
некалькі дзён не мелі доступу да сваіх рахункаў, фірмы не маглі весці
дзейнасць, а людзі аплаціць камунальныя паслугі ці тэлефон.