"Кліматычны страйк" каля Камароўскага рынку ў Мінску

"Кліматычны страйк" каля Камароўскага рынку ў Мінску

27 верасня ў Мінску каля Камароўскага рынку прайшоў імправізаваны "кліматычны страйк". Яго зладзіла актывістка маладзёжнага крыла "Зялёных" 23-гадовая Вераніка Яновіч.

У пятніцу завяршаецца тыднёвая сусветная акцыя Глабальны кліматычны страйк (яго ідэйная натхняльніца — 16-гадовая шведская экалагічная актывістка Грэта Тунберг). Па ўсёй планеце ў ім паўдзельнічалі мільёны людзей, найперш школьнікі і студэнты. А вось беларусы "прачнуліся" толькі ў апошні дзень. "Было прыкра, што мы ніяк не змаглі далучыцца", сказала Вераніка TUT.by.

Паводле слоў актывісткі, яна і яе калегі не паспелі арганізаваць вулічную акцыю ў іншым фармаце. Таму Вераніка Яновіч выйшла на пляцоўку каля Камароўкі адна, паставіла каля сябе кардонную скрынку з надпісам "Кліматычны страйк у Беларусі?..". Яе акцыя працягвалася каля трох гадзін. Дзяўчына спрабавала прыцягнуць увагу людзей да праблемы змены клімату ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі