Клімавіцкія міліцыянеры адправілі былых асуджаных на могілкі
"Уцягванне ў грамадскае жыццё і працоўную дзейнасць"
Клімавіцкія міліцыянеры (Магілёўская вобласць) адправілі былых асуджаных, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на гарадскія могілкі. Перад гэтым з імі правялі "прафілактычныя гутаркі" аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў.
На тэрыторыі могілак мужчыны наводзілі парадак. Раённая газета піша, што такім чынам іх "уцягваюць у грамадскае жыццё і працоўную дзейнасць".
Падобныя мерапрыемствы практыкуюцца міліцыяй і ў іншых гарадах. Але адзначаецца, што да ўдзелу ў іх прыцягваюць тых былых асуджаных, хто не працаўладкаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.