Клуб "Графіці" запускае новы конкурс маладых гуртоў

Клуб "Графіці" аднаўляе старую традыцыю падтрымкі маладых музыкаў і запускае новы конкурс выканаўцаў. "Маласольны Фэст" стане своеасаблівым працягам “Graffiti Open Music Fest”, які праводзіў клуб цягам трох гадоў, толькі з улікам усіх ранейшых памылак ды недарэчнасцяў. Абіраць лепшых па-ранейшаму будуць шляхам галасавання падчас канцэртаў. Апроч непасрэдна наведвальнікаў, пераможныя балы будуць размяркоўваць і прадстаўнікі журы.

Шэраг канцэртаў “Маласольнага фэсту” пачнецца ўжо ў красавіку, падчас якіх арганізатары абяцаюць выступы не толькі маладых канкурсантаў, але і ўжо добра вядомых і любімых музыкаў.

Каб падаць заяўку, трэба даслаць яе на адрас [email protected] з тэмай "маласольны фэст", прыкласці сціслую інфармацыю пра сваю каманду, кантактныя дадзеныя ды, натуральна, дэма-запісы або відэа (не больш за тры). Стыль музыкі можа быць любы, але падыходзіць пад фармат невялікага клуба.

У выніковым турніры каманды будуць змагацца за серыю рэпетыцый на прафесійнай студыі, запіс міні-альбома, сольны канцэрт у прайм-дзень і іншыя каштоўныя прызы.

Набор удзельнікаў адбываецца да 1 красавіка 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі