Клубы ў Празе: самы прыгожы, самы легендарны і самы адвязны!
У горадзе, праз які штогод праходзіць 10 мільёнаў турыстаў, клубаў — як гразі. Але тыя, што “турыстычныя” — ні чым не адметныя і дарагія. Дзе шукаць сапраўдныя, каб з атмасферай і легендамі? Напэўна ж, трэба пайсці па рэкамендацыі. Крыху перабраўшы кантакты, Еўрарадыё выйшла на вельмі цікавага чалавека — немца Тобі, які 5 гадоў трымаў адзіную на ўсю Прагу краму вінілавых пласцінак. То бок — чалавек у тэме!
Перш чым раіць якія-небудзь клубы, Тобі папярэдзіў наконт музычных густаў пражан:
“Прага — гэта горад хаўзу! Вінаватыя ў гэтым галандцы, якія натоўпам кінуліся ў Прагу, калі абрынулася жалезная заслона. Галандскія дыджэі запаланілі пражскія клубы, гэта быў сапраўдны бум! З таго часу і пайшло...”.
З таго часу — гэта каля 20 гадоў таму. Менавіта тады пачаў сваё існаванне самы легендарны на сённяшні дзень клуб Прагі — “Роксі” (Roxy).
Еўрарадыё пашчасціла засяліцца ў гатэль, які быў у тым жа самым будынку, што і “Роксі”. Амаль штовечар мы назіралі прыгожую моладзь, якая кружыла ля ўваходу. А калі падымаліся на ліфце ў нумары — заўсёды чулі гучнае “бум-бум”, якое даносілася з-пад зямлі.
Дарэчы, пад гэтай зямлёй, то бок у падвале, калісьці быў тэатр, а “Роксі” пачынаўся з невялічкага бару побач з ім. Прайшлі гады, і цяпер клуб ужо займае ўсё памяшканне — з тэатральнай сцэнай, балконамі і унікальнай атмасферай.
Увечары ў “Роксі” праходзяць канцэрты, уначы — вечарыны з зорнымі дыджэямі, а наверсе клубу месціцца галерэя сучаснага мастацтва NOD. Здавалася б — усё, што трэба!
Але наш спецыяліст Тобі адзначыў: “За апошнія гады "Роксі" вельмі змяніўся, і не ў лепшы бок. Замест таго, каб развівацца і прыдумляць новае, яны пачалі запрашаць адных і тых жа дыджэяў і музыкаў зноў, і зноў, і зноў. А што, людзі прыходзяць — ну і хопіць. Таму кожны год — адна і тая ж праграма: Noisia, Pendulum і гэтак далей”.
А вось хто развіваецца і несупынна прыдумвае новае — і ў праграме, і ў інтэр'еры — гэта ўнікальны “Крос Клаб” (Cross Club).
Гэты клуб больш падобны да музея механікі і металічных скульптур: уладальнік сам афармляе ўсё ад лесвіц да сталоў і робіць гэта паступова, пад настрой. У выніку — будынак пастаянна абрастае новымі дзіўнымі металічнымі штуковінамі, ды такімі, што паўгадзіны немагчыма трапіць у клуб — бо стаіш і разглядваеш гэты цуд.
“Я не магу ўявіць сабе існаванне такога клубу на Захадзе. Там уладальнікаў задушылі бы рознымі забаронамі, сказалі бы, што там пажаранебяспечна ці наведвальнікі могуць раздзяўбці сабе галаву аб што-небудзь... А тут — калі ласка, рабі што хочаш, вось уладальнік і робіць!” — распавядае Тобі.
Хаця Тобі знайшоў хібы ў і “Крос Клабе” — сказаў, што ўлетку там зашмат шалёных турыстаў і што там танцпол у некалькі разоў меншы за бар: бо чэхі больш любяць выпіць і пасядзець, чым выпіць і патанцаваць. Але рэзюмаваў свае заўвагі катэгарычна:
“Гэта адназначна тое месца, якое трэба наведаць!”
Яшчэ адно месца, пра якое нам прагудзелі ўсе вушы — гэта “Шапо Руж” (Chapeau Rouge). Яно знаходзіцца недалёка ад “Роксі”, але мае рэпутацыю самага адвязнага месца Прагі. Клуб складаецца з трох паверхаў: першы — вялікі-вялікі бар, “мінус другі” — дыскатэка, і “мінус трэці” — канцэртная пляцоўка.
Там і хардкор, там і трэш, там і рэгі, там і ска, і піва, і віно, і яшчэ, кажуць, вельмі шмат наркотыкаў, якія прадаюць наўпрост на бары! Карацей — татальная ўседазволенасць, за якой цягнуцца і турысты, і мясцовыя.
У адзін з вечароў Еўрарадыё рызыкнула туды схадзіць... Сапраўды уседазволенасць... Толькі чаму нас не папярэдзілі, што "Шапо" — гэта месца з рэмаркай “знайдзі сабе пару на ноч”?! У выніку Еўрарадыё давялося адбівацца ад турыстаў, якія дурылі галаву сваім жаданнем “пазнаёміцца”.
Як ні дзіўна, але за тыдзень у Празе менавіта ў “Шапо” прайшла адзіная мінімал-вечарына. Там граў іспанскі дыджэй Фанк Д’Войд (Funk D'Void).
“У Празе і ўвогуле ў Чэхіі вялікія праблемы з мінімалам. Слова “мінімал” увогуле нельга казаць, калі арганізоўваеш вечарыну, інакш ніхто не прыйдзе”, — патлумачыў Тобі.
А ведаеце, чаму так? Аказваецца, чэхі не лічаць мінімал музыкай і называюць яго нудным “копіпэйстам” ды, больш за тое, у каралёў “мінімалу” кідаюць бутэлькамі!
Тобі: “Калі тут граў Рычы Хоцін (Richie Hawtin), на яго выступ прыйшло чалавек 50, і у яго ўвогуле пачалі кідаць бутэлькамі... Сумняваюся, што ён сюды яшчэ калі-небудзь прыедзе”.
Так што не марнуйце час, шукаючы таго, чаго ў Празе няма. Лепш пасля самага легендарнага клубу, самага прыгожага і самага адвязнага завітайце яшчэ ў хаўз-лодку “У Буканыра” (U Bukanyra), электра-клэшавы рай “Радасць”(Radost) і канцэртна-лайвавы “Акропаліс” (Akropolis). І будзе вам шчасце!
Фота: Міла Котка
Удзельнічай у конкурсе "Тэлепорт у Чэхію" і выйграй 2 квіткі ў Прагу!