КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік

Паўночная Карэя мае намер запусціць яшчэ некалькі спадарожнікаў

Паўночная Карэя мае намер запусціць яшчэ некалькі спадарожнікаў / kcna.kp

КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік. Мяркуецца, што гэта адбылося пры дапамозе Расіі, піша meduza.io.

Ракету-носьбіт запусцілі ўвечары 21 лістапада з касмадрома Сохэ. За запускам асабіста назіраў лідар КНДР Кім Чэн Ын. Паўночная Карэя мае намер запусціць яшчэ некалькі спадарожнікаў у найбліжэйшай будучыні.

Як паведамляе Reuters, Пентагон яшчэ ацэньвае, ці быў запуск спадарожніка паспяховым. Аднак ЗША ўжо назвалі яго "нахабным парушэннем шматлікіх рэзалюцый Савета бяспекі ААН". Японія выказала Пхеньяну пратэст "у самых жорсткіх выразах", а Сеул прыгразіў часткова прыпыніць ваеннае пагадненне.

Пра тое, што КНДР дапамагла Расія, лічаць у Паўднёвай Карэі. Там згадваюць дзве няўдалыя спробы запуску спадарожнікаў, якія адбыліся вясной і летам. Верагодна, расійскія спецыялісты дапамаглі вырашыць праблемы.

КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік
kcna.kp
КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі