КНДР запусціла ў Паўднёвую Карэю паветраныя шары са смеццем і адходамі
Паветраны шар з прымацаваным смеццем
КНДР запусціла ў напрамку Паўднёвай Карэі вялікую колькасць паветраных шароў з прымацаваным смеццем і адходамі. Паўднёвакарэйскія ўлады назвалі гэты ўчынак подлым і небяспечным, піша Reuters.
Для агляду і збору прадметаў былі задзейнічаны вайскоўцы, якія спецыялізуюцца на абясшкоджванні выбуховых рэчываў, а таксама група рэагавання на хімічную і біялагічную вайну. Жыхароў памежных раёнах папрасілі трымацца далей ад месцаў падзення прадметаў.
Было выяўлена не менш за 150 паветраных шароў. Некаторыя з іх прызямліліся, іншыя ўсё яшчэ знаходзяцца ў паветры, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на ваенныя крыніцы. На фотаздымках, апублікаваных паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі, бачныя надзьмутыя паветраныя шары з прывязанымі да іх пластыкавымі пакетамі. На іншых здымках каля ўпалых шароў бачна раскіданае смецце.
Агенцтва нагадвае, што паўднёвакарэйскія актывісты рэгулярна запускаюць паветраныя шары ў бок КНДР. Да іх прымацаваныя ўлёткі з крытыкай паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, а таксама флэшкі з забароненымі ў КНДР кліпамі кей-поп-выканаўцаў. У нядзелю намеснік міністра абароны Паўночнай Карэі заявіў, што Пхеньян гатовы выкарыстоўваць "сілу для самаабароны" і папярэдзіў, што "купкі макулатуры і бруду" будуць адпраўленыя ў адказ на поўдзень. Цяпер мерамі ў адказ пагражае Сеул. У заяве намесніка міністра абароны гаворыцца, што "дзеянні Паўночнай Карэі відавочна парушаюць міжнароднае права і сур'ёзна пагражаюць бяспецы нашых людзей". Прадстаўнік ваеннага ведамства папярэдзіў, што "кучы макулатуры і смецця хутка будуць раскіданыя па прыгранічных раёнах і ўнутраных тэрыторыях Рэспублікі Карэя, і яна выпрабуе на сабе, колькі намаганняў трэба для іх уборкі". Заявы паўднёвакарэйскага чыноўніка прыводзіць ВВС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.