Кніг першадрукара Скарыны няма ў беларускай электроннай бібліятэцы
Атрымаць доступ да электронных кніжных збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна толькі… ў будынку самой бібліятэкі Пачытаць рэдкую кнігу праз інтэрнэт беларусы змогуць, але не цяпер, — кажа загадчыца Інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай біліятэкі Ала Шарамецьева. А вось сучасных часопісаў у электроннай бібліятэцы не знойдзеш навогул.
Ала Шарамецьева: “Мы працуем над тым, каб прадставіць электронную бібліятэку ў інтэрнэце для знешніх карыстальнікаў, але вядома, з улікам закона аб аўтарскім праве. Напрыклад, старадрукаваныя, рэдкія выданні, на якія тэрмін дзеяння аўтарскага права ўжо скончыўся (гэта 50 гадоў пасля смерці аўтара, які не мае нашчадкаў). Гэтыя дакументы мы маем права прадстаўляць знешнім карыстальнікам”.
Выданняў Скарыны ці кніг з бібліятэкі Радзівілаў у электроннай бібліятэцы пакуль няма. Іх толькі пачынаюць пераводзіць у лічбавы фармат.
Як даведалася Еўрарадыё, агульнанацыянальнай віртуальнай базы ў Беларусі пакуль нават не прадбачыцца. Па словах Алы Шарамецьевай, гэты праект не ўхваліў урад.
Ала Шарамецьева: “Былі ўжо такія спробы, але на спробах усё і скончылася. На сённяшні дзень існуе праект дзяржаўнай праграмы “Памяць Беларусі”. Гэта ў пэўным сэнсе пачатковы этап стварэння нацыянальнай электроннай бібліятэкі. Але, на жаль, праграма не была зацверджана дзяржавай на ўзроўні Саўміна”.
Беларусы маюць доступ толькі да 4 тысяч дакументаў з еўрапейскай бібліятэкі “Манускрыптура”, але зноў жа — толькі ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
Для параўнання еўрапейцы з хатніх кампутараў маюць доступ да 4,5 мільёнаў так званых “культурных аб’ектаў” — музеяў, бібліятэк, галерэй. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад прадстаўніка партала Europeana па сувязях з грамадскасцю Джонатана Пурдая.
Джонатан Пурдай: “Наш партал стварае доступ да лічбавага зместу еўрапейскіх музеяў, галерэяў, аўдыёвізуальных калекцый, архіваў і бібліятэк. Зараз у нас 4,6 мільёнаў лічбавых аб’ектаў”.
У супольных праектах з парталам Europeana ўдзельнічаюць Украіна і Расія, Арменія і Азербайджан. Гэтыя краіны ўключылі свае віртуальныя зборы ў Сусветную лічбавую бібліятэку, а каталогі — ў Еўрапейскую. Нават Албанія там! І толькі Беларусь паасобку, — не разумее Джонатан Пурдай:
“На жаль, не. Ідзе Албанія, Арменія, Аўстрыя, Азербайджан, Бельгія, Боснія, Балгарыя, Харватыя... Амаль усе краіны ёсць, але на жаль, няма Беларусі”.
Між іншым з 10 мільёнаў электронных аб’ектаў, з якіх складаецца віртуальная бібліятэка Google, каля 3 мільёнаў паходзіць з Еўропы. Кампанія збіраецца яшчэ больш павялічыць электронную бібліятэку і ўключыць туды самыя рэдкія і каштоўныя асобнікі Старога Свету. Толькі вось карыстацца гэтымі “скарбамі” змогуць выключна грамадзяне ЗША. Менавіта таму Еўрапейскі бок аддае перавагу развіццю ўласных віртуальных праектаў.
Фота — nlb.by