Кнігу “Расстрэльная каманда” выдалі па-англійску
У Варшаве пры падтрымцы фонду “Адкрытая Беларусь” выйшла кніга Алега Алкаева “Расстрэльная каманда” ў перакладзе на англійскую мову. Наклад — 5000 асобнікаў. Кніга ў першую чаргу адрасуецца еўрапейскаму чытачу, лічаць прадстаўнікі фонду. Раней “Расстрэльную каманду” выдавалі па-польску, паведамляе “Наша Ніва”.