Курэйчык vs Кныровіч: гарачыя дэбаты на Еўрарадыё — эфір

Андрэй Курэйчык і Аляксандр Кныровіч

Андрэй Курэйчык і Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Спрэчкі і высвятленні адносінаў паміж “большасцю” і “апазіцыяй” у складзе Каардынацыйнай рады цягнуцца да сёння з моманту заканчэння галасавання і падліку галасоў. Мы ўжо пачулі пра “замах на Канстытуцыю” і пра “спробу аўтарытарнага захопу ўлады”, сталі сведкамі булінгу і тролінгу, назіралі за палітычнымі маніпуляцыямі і падкілімнымі гульнямі. Толькі пачатку рэальнай працы пакуль не заўважылі. Ужо нават некалькі новаабраных дэлегатаў паспелі скласці з сябе “паўнамоцтвы” і перадаць мандаты калегам па фракцыі.

Што адбываецца і чаму столькі спрэчак вакол рэгламенту і статута Каардынацыйнай рады? Чаму фракцыі і дэлегаты не могуць паразумецца і што перашкаджае паразуменню? На гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры Еўрарадыё дэбатуюць прадстаўнік фракцыі “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч (“апазіцыя”) і прадстаўнік фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, палітолаг і рэжысёр, блогер Андрэй Курэйчык (“большасць”).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі