Кодэкс правілаў для навучэнцаў і іх бацькоў распрацуюць у Беларусі
Школа, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі плануецца распрацаваць кодэкс правілаў для навучэнцаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша "СБ. Беларусь сегодня".
Неабходнасць такога дакумента кіраўнік ведамства патлумачыў тым, што высокі статус педагога пачынаецца з павагі і навучэнцаў, і бацькоў да свайго настаўніка.
Таксама чыноўнік анансаваў распрацоўку адпаведных правілаў, якія павінны будуць выконвацца кожным з бацькоў. "Бо толькі толькі пры асаблівым стаўленні да нашага настаўніка мы будзем сапраўды ўпэўненыя ў тым, што школа з'яўляецца храмам", — пафасна абвясціў Іванец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.