Колішняга часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі прыціснула дрэвам (фота)

Колішняга часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі прыціснула дрэвам (фота)

Скот Роланд, колішні часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, стаў ахвярай навальніцы, якая ўночы на 2 сакавіка лютавала ў штаце Вірджынія. На дом дыпламата ўпала дрэва. Спальня, у якой у той момант былі Скот Роланд і яго жонка, была літаральна рассечаная на дзве часткі, а яго самога дрэва прыціснула да ложка.

Колішняга часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі прыціснула дрэвам (фота)

“Злева на галаве застаўся вялікі гуз. Але я шчыра не разумею, як ён з’явіўся, бо калі дрэва ўпала на дом, я спаў якраз на гэтым баку. Дрэвам мяне прыціснула да ложка. Але, ведаеце, калі я зараз гляджу на гэтае дрэва і на тое, што засталося ад пакою, я думаю, што лёгка абыйшоўся”, — распавёў Скот Роланд тэлеканалу NBC.

Дыпламат з жонкай правялі рэшту ночы ў гатэлі.

Скот Роланд быў часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі з чэрвеня 2014 па ліпень 2016 года. Да нашай краіны ён працаваў у Азербайджане, Германіі, Пакістане, Эквадоры, Расіі, Афганістане і Малайзіі. А непасрэдна перад прыездам у Беларусь дыпламат узначальваў Праграму дарадцаў па міжнародных справах пры Бюро па ваенна-палітычных пытаннях Дзярждэпартамента.

Пры Роландзе ў адносінах Беларусі і ЗША, да таго вельмі халодных, пачалося заўважнае пацяпленне. Беларускі бок некалькі разоў дазваляў павялічыць штат амерыканскай амбасады. Краіны нават загаварылі пра абмен амбасадарамі — упершыню з 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі