Колькасць ахвяраў пад Омскам вырасла да 23 чалавек (відэа)
Пацярпелых вайскоўцаў даставяць самалётамі ў Маскву.
Расійскія СМІ паведамляюць, што колькасць ахвяраў пры абвале казармы дэсантнікаў пад Омскам вырасла да 23 чалавек. Раней паведамлялася пра 18 загінулых.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні сем'ям загінулых. Ён даручыў Мінабароны забяспечыць усю неабходную дапамогу пацярпелым, перадае РБК.
Нагадаем, што трагедыя адбылася ўвечары 12 ліпеня. У чатырохпавярховай казарме вучэбнага цэнтра паветрана-дэсантных войскай абваліўся адзін з пад'ездаў. Паводле папярэдняй версіі, гэта магло адбыцца з-за парушэнняў пры рамонце будынка.
Пацярпелых вайскоўцаў даставяць самалётамі ў Маскву.
Пры абвале казармы ў Омскай вобласці Расіі загінулі 18 чалавек (відэа)
Фота: ria.ru