Колькасць ахвяраў землятрусу ў Пакістане перавысіла 200 чалавек
Не менш за 373 чалавекі параненыя. Землятрус магнітудай 7,8 балаў адбыўся на паўднёвым захадзе Пакістана удзень 24 верасня.
Найбольш пацярпела акруга Аваран правінцыі Белуджыстан, паведамляе 25 верасня Reuters са спасылкай на афіцыйныя звесткі. У выніку стыхійнага бедства ў акрузе разбураныя 90% усіх будынкаў. Больш за ўсё пацярпелі глінабітныя дамы.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 66 кіламетрах ад горада Аваран ў найменш населенай правінцыі Пакістана. Штуршкі адчуваліся ў Карачы і ў індыйскіх гарадах Хайдарабад і Дэлі.
Падчас землятрусу ў Аравійскім моры побач з пакістанскім горадам Гвадар з вады падняўся востраў, піша Lenta.ru.
Фота: news.online.ua.