Колькасць хворых COVID-19 у Беларусі знізілася пасля выхадных

Медык вызначае вынік ПЦР-тэстаа / Ілюстрацыйнае фота
Медык вызначае вынік ПЦР-тэстаа / Ілюстрацыйнае фота

Колькасць беларусаў, якія захварэлі каранавірусам за суткі, склала 1 473 чалавекі, тады як днём раней іх было 1 963, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

За ўвесь час зарэгістравана звыш 492 тысяч выпадкаў захворвання COVID-19. З бальніц выпісана больш за 484 тысяч чалавек (+1 119 за апошнія 24 гадзіны).

Колькасць памерлых склала 3 847 (+10 за суткі).

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў рэспубліцы медыкі зрабілі звыш за 7,9 млн ПЦР-даследаванняў (+13 810 за суткі).

Кожны ахвотны беларус можа зрабіць прышчэпку расійскім "Спадарожнікам V" або кітайскім Vero Cell кампаніі Sinopharm.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, у верасні ў Беларусь дастаўлена 250 тысяч доз вакцыны "Спадарожнік Лайт" і 1,5 мільёна доз вакцыны Sinopharm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі