"Спадарожнік Лайт" прывезлі ў Беларусь — прышчапіцца можна на наступным тыдні

"Спадарожнік Лайт" / Фота прэс-службы мэра і ўрада Масквы
"Спадарожнік Лайт" / Фота прэс-службы мэра і ўрада Масквы

Першая партыя аднакампанентнай вакцыны "Спадарожнік Лайт" дастаўлена ў Беларусь — пастаўка змяшчае 250 тысяч доз, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Як адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, гэтая вакцына прызначана для рэвакцынацыі, вакцынацыі пацыентаў пасля COVID-19 і вакцынацыі моладзі да 23 гадоў. "Спадарожнікам Лайт" можна будзе прышчапіцца пачынаючы з 9-10 верасня.

Вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруса будуць ісці паралельна, зараз у краіне пачынаецца сезон павышанага эпідэмічнага захворвання. Піневіч таксама паведаміў, што паміж прышчэпкай і рэвакцынацыяй павінна прайсці прыкладна паўгода, а паміж прышчэпкай ад COVID-19 і ад грыпу — 14 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі