Колькасць хворых на каранавірус у свеце перавысіла 11 мільёнаў
У аптэцы / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Колькасць заразіўшыхся каранавірусам у свеце перавысіла 11 мільёнаў. Зыходзячы з дадзеных даследавання амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, на раніцу 4 ліпеня каранавіруснай інфекцыяй заразіліся 11 080 529. З іх 525 209 памерлі. Найбольшая колькасць інфіцыраваных выяўлена ў ЗША (2, 79 мільёна). Пасля ідуць Бразілія (1, 54 мільёна) і Расія (666, 9 тысячы).
Па стане на 3 ліпеня ў Беларусі налічваецца 62 997 выпадкаў заражэння каранавірусам, 412 чалавек памерлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.