Колькасць інфікаваных Эболай перавысіла 10 тысяч чалавек
4922 чалавекі памерлі ад гэтага захворвання.
Пераважная колькасць заражаных жыве ў Гвінеі, Ліберыі і С’ера-Леонэ. Найбольш складаная сітуацыя ў Ліберыі, дзе інфікавана 4665, а памерла 2705 чалавек. Выпадкі перадачы цяжкай вострай віруснай інфекцыі зафіксаваныя ў 63 з 64 акругаў краіны.
У Нігерыі і Сенегале ўспышка абвешчаная канчаткова завершанай. У Іспаніі адзін пацыент акрыяў і адсочваецца стан 83 чалавек, з якімі ён кантактаваў. У ЗША адзначаныя чатыры выпадкі заражэння і адзін летальны вынік, за 262 асобамі назіраюць. У Малі ад Эболы памерла двухгадовая дзяўчынка, пад назіраннем знаходзяцца 43 чалавекі, перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя.