Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павялічылася да 524
Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павялічылася да 524 чалавек. Пра гэта стала вядома пасля разгляду скаргаў на адмову ў рэгістрацыі, якія прымаліся акруговымі выбарчымі камісіямі, інфармуе БелаПАН.
Спачатку быў зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты. Аднак 16 жніўня стала вядома, што задаволеная скарга прадстаўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Барыса Аляшкова, які балаціруецца па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 86.
18 жніўня Гродзенскі абласны суд задаволіў скаргу актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Мякекі на рашэнне абласной выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Суд абавязаў акруговую камісію зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты па Гродзенскай-Ленінскай акрузе № 52. У гэты ж дзень суд прыняў рашэнне аб задавальненні скаргі актывіста па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Антона Вайцяхова. Ён балатуецца ў Гродзенскай вобласці па Дзятлаўскай акрузе № 56.
Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 верасня.
Сярэдні ўзрост кандыдата-камуніста на шэсць гадоў меншы, чым кандыдата ад БНФ