Колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 перавысіла 14 тысяч

Колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 перавысіла 14 тысяч

14 027 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй было выяўлена па стане на раніцу 30 красавіка, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 846 выпадкаў больш, чым напярэдадні. 

Па звестках ведамства, хворыя на каранавірус складаюць 7,9% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго было праведзена 176 625 тэстаў (на ўчора — 168 986).

Памерлі 89 пацыентаў з COVID-19, з іх пяцёра за апошнія суткі. 

Па стане на 30 красавіка паправіліся і былі выпісаныя 2386 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Учора іх было 2072.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі