Колькасць здзелак на мінскім рынку жылля скарацілася амаль удвая

Кошты растуць, хоць здзелак становіцца менш / itceng.by
Кошты растуць, хоць здзелак становіцца менш / itceng.by

У студзені ў Мінску прайшло 803 здзелкі па куплі або продажы жылля (без уліку доляй і пакояў). Гэта рэкордна нізкая колькасць здзелак. Таму што ні ў студзені 2022 года, ні ў сакавіку 2022 года, калі рынак на паўмесяца замер, менш за 1000 здзелак не было, паведамляе агенцтва "Авангард нерухомасць".

Число сделок на минском рынке жилья сократилось почти вдвое
Колькасць здзелак з кватэрамі ў Мінску па месяцах / avangard-n.by

Пры гэтым кошты ў студзені апынуліся нават трохі вышэй, чым у снежні 2022 года.

За першы месяц 2023 года адзнака сярэдняй цаны зафіксавана на ўзроўні 1327$ за м2 (+0,2% у параўнанні з мінулым месяцам), — гаворыцца ў справаздачы.

Число сделок на минском рынке жилья сократилось почти вдвое
Цэны на кватэры ў Мінску па месяцах / avangard-n.by

Самая дарагая кватэра ў студзені каштавала $260 тысяч. Яна знаходзіцца па адрасе Валадарскага, 17. Там 107,6 метраў квадратных, а адзін квадрат каштаваў $2416.

Танней за ўсё квадратны метр каштаваў на вуліцы Сасновая, 8 — $684. За кватэру ў 58,5 метраў квадратных прасілі $40 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі