Колькі аварый са сваёй кішэні могуць аплаціць чыноўнікі

Колькі аварый са сваёй кішэні могуць аплаціць чыноўнікі

Пасля першага снегападу на Міншчыне кіраўнік вобласці Сямён Шапіра зрабіў гучную заяву. Ён у стылі “добрага чыноўніка” абвінаваціў дарожныя службы, камунальнікаў і ДАІ, што тыя дрэнна прыбіралі з дарог снег 2 лістапада.

“Сёння мне на стол — усе аварыі са шкодай, якую атрымала насельніцтва з-за стану пакрыцця. Не насельніцтва будзе плаціць, а вы, начальнікі”, — разануў Шапіра.

Звяртаемся да статыстыкі ДАІ па дарожна-транспартных здарэннях у снегапад (2 лістапада) і ў звычайны асенні дзень (1 лістапада).

Аказваецца, што 1 лістапада у выніку ДТЗ загінуў адзін чалавек, тры былі параненыя.

2 лістапада, калі дарогі дрэнна чысцілі, таксама загінуў адзін чалавек, а параненых аказалася менш — два чалавекі. То бок, на смяротнасць і траўмы першы снегапад не паўплываў.

“Што тычыцца ДТЗ, у якіх пашкоджанні атрымалі толькі аўтамабілі, 1 лістапада іх было 44. 2 лістапада — 87”, — паведамляе статыстыку Ірына Сапунова, інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Мінаблвыканкама. У снегапад аварыйнасць павялічылася амаль удвая (на 97,8%)!

Цяпер давядзецца даказаць, што ДТЗ здараліся менавіта з-за непрыбранага снегу. Але, магчыма, у людзей была няякасная гума на колах, ці некаторыя кіроўцы проста не прызвычаіліся да зімовага кіравання і дапусцілі тэхнічныя пралікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі