Колькі цяпер каштуюць прадукты ва Украіне і Беларусі (параўнанне цэнаў)

Раніцай панядзелка 23 лютага за адзін долар у абменніках украінскага горада Чаркасы даюць 29 грыўняў. У валютчыкаў курс даходзіць да 31-32 грыўняў за долар. Абмяняць валюту пакуль можна без праблем. Аднак набыць робіцца ўсё больш складана. У абменніках часта няма рэшты.

Яшчэ ўлетку курс грыўні быў амаль удвая вышэйшы. Абвал украінскай валюты прывёў да таго, што цэны ў крамах для замежнікаў сталі часам амаль неверагоднымі. Украінскія прадукты можна набыць удвая, а то і ўтрая танней, чым у Беларусі. Цэны на імпартныя таксама пакуль нізкія, аднак іх раскупаюць неахвотна.

Еўрарадыё вырашыла параўнаць цэны на прадукты ў Беларусі і Украіне. Ніжэй спіс цэнаў на некаторыя прадукты. Мы параўноўваем цэны ў супермаркеце сеткі “Сельпо” ў Чаркасах і беларускіх крамах “Еўраопт”. Гэтыя крамы прыблізна адной цэнавай катэгорыі.

Цана ва Украіне

Цана ў Беларусі

Селядзец “Маціас”, 500 грамаў

70 грыўняў (32 000 рублёў)

40 200

Кефір 2,5%, 900 грамаў

15,5 грыўняў (7 700 рублёў)

8 000

Пакет чыпсаў “Лэйс”, 70 грамаў

10 грыўняў (5 000 рублёў)

9 400

Хлеб белы, 450 грамаў

4 грыўні (3 000 рублёў)

7 400

Хлеб чорны, 500 грамаў

4 грыўні (3 000 рублёў)

6 500

Рыс, кілаграм

17 грыўняў (8 000 рублёў)

10 000

Грэчка, кілаграм

20 грыўняў (10 000 рублёў)

12 300

Вермішэль, 540 грамаў

6 грыўняў (4 000 рублёў)

9 400

Філе курынае, кілаграм

60 грыўняў (30 000 рублёў)

47 400

Філе свіное, кілаграм

100 грыўняў (50 000 рублёў)

94 900

Сыр “Галандскі”, 210 грамаў

21 грыўня (10 000 рублёў)

20 400

Каўбаса “Сервелат”, 1 кг

130 грыўняў (65 000 рублёў)

75 900

Сасіскі, 500 грамаў

30 грыўняў (15 000 рублёў)

23 000

Яйкі, 10 штук

17 грыўняў (8 000 рублёў)

11 900

Яблыкі, кілаграм

15 грыўняў (7 000 рублёў)

6 600-10 000

Апельсіны, кілаграм

25 грыўняў (13 000 рублёў)

15 700

Бананы, кілаграм

32 грыўняў (16 000 рублёў)

23 700

Памідоры, кілаграм

35 грыўняў (17 000 рублёў) 

30 000

Ну і, вядома, вельмі здзіўляюць цэны на ўкраінскі алкаголь:

Віно сухое (0,75) — 32 грыўні (16 000 рублёў).

Піва (0,5) — 8 грыўняў (4 000 рублёў).

Гарэлка з перцам (0,5) — 50 грыўняў (27 000 рублёў).

Дэвальвацыя грыўні адбілася не толькі на цэнах на прадукты харчавання, але і на заробках. Сярэдні заробак у Чаркасах цяпер складае каля 100 еўра. То бок 1 мільён 700 тысяч рублёў. У беларускіх рэгіёнах сярэдні заробак каля 5 мільёнаў 200 тысяч рублёў.

Сярэдні заробак беларуса і ўкраінца ў яйках і памідорах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі