Колькі каму трэба працаваць, каб атрымаць месячны заробак праграміста

Колькі каму трэба працаваць, каб атрымаць месячны заробак праграміста

3518 рублёў у месяц — сярэдні заробак за чэрвень у сферы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага абслугоўвання (паводле дадзеных Белстата).

Колькі каму трэба працаваць, каб атрымаць месячны заробак праграміста

Супрацоўніку сельскай гаспадаркі трэба працаваць паўгода, каб атрымаць заробак айцішніка, бо ў гэтай сферы сярэднямесячны заробак — 590 рублёў.

Ветэрынар у Браслаўскім раёне атрымлівае 300 рублёў, гэта вынікае з інфармацыі пра вакансіі на сайце Мінпрацы. 

Колькі каму трэба працаваць, каб атрымаць месячны заробак праграміста

Каб атрымаць заробак айцішніка, яму спатрэбіцца амаль год. Столькі ж патрэбна пенсіянеру.

На заробак айцішніка можна наняць чатырох чыноўнікаў у Віцебскай вобласці ці 11 галоўных аграномаў у Браслаўскім раёне.

Колькі каму трэба працаваць, каб атрымаць месячны заробак праграміста

Са студзеня заробак айцішніка, згодна з Белстатам, вырас на 90 рублёў. У настаўніка за гэты час ён павялічыўся толькі на 27 рублёў, а сярэдняя пенсія па краіне — усяго на 96 капеек. Сацыяльная дзяржава, ніхто не сумняваўся.

Колькі каму трэба працаваць, каб атрымаць месячны заробак праграміста

Праграмісту ў Рэчыцы на метызным заводзе прапануюць 350 рублёў на месяц. Гэта ў дзесяць разоў менш, чым сярэдні заробак айцішніка па краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі