Колю Лукашэнку знайшлі на парадзе: ён быў на суседняй трыбуне, не з бацькам
Коля Лукашэнка, які сёлета чамусьці не быў на ваенным парадзе побач са сваім бацькам, знайшоўся на суседняй трыбуне. У папярэднія гады малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі на ўсіх афіцыйных парадах стаяў побач з бацькам, аднак сёлета яго ці не ўпершыню не заўважылі побач з кіраўніком краіны.
“Не варта шукаць у гэтым нешта надзвычайнае. Гэта супольнае рашэнне. Мікалай Лукашэнка глядзеў парад разам з усімі намі з суседняй трыбуны”, — заявіла Радыё Свабода прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.
Выступаючы на парадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь цесна ўзаемадзейнічае са сваімі саюзнікамі, перш за ўсё “з братняй Расіяй”, а таксама развівае дыялог з краінамі Захаду.