"Коммерсант" распавёў, як Беларусь можа страціць 1,6 млрд долараў у год
Расійскія міністэрствы абмяркоўваюць адмену экспартнай пошліны на нафту, піша расійская газета "Коммерсант". Міністэрства фінансаў Расіі прапаноўвае абнуліць пошліну ў 2018 годзе, Мінэнерга хоча адкласці рашэнне як мінімум да 2020 года.
Па прагнозах Мінэнерга, гэта можа ўскладніць адносіны з Беларуссю. У прыватнасці, наша краіна можа пазбавіцца 96 мiльярдаў расійскіх рублёў (пры цяперашнім курсе гэта будзе каля 1,6 млрд долараў). Сёння Беларусь атрымоўвае расійскую нафту бяспошлінна. Калі пошліна абнуліцца, вырасце падатак на здабычу карысных выкапняў, што пацягне рост цэнаў на нафту для нашай краіны.
У самой Расіі, па прагнозах Мінэнерга, адмена пошліны прывядзе да падзення аб'ёмаў нафтаперапрацоўкі на 20% і недахопу паліва, а таксама да закрыцця шэрагу расійскіх НПЗ.