Консульства Беларусі ў Львове: Перадумоў для нападу не было
У Ганаровым консульстве Беларусі ў Львове не ведаюць, хто і па якіх прычынах абліў будынак чорнай фарбай.
“Ніякіх сітуацый, перадумоў не было, — адказалі Еўрарадыё ў консульстве Беларусі ў Львове. — Не маю паўнамоцтваў каментаваць гэтую сітуацыю. Выпадак быў, паліцыя яго зафіксавала. Але каментарыяў не магу даваць”.
Беларускае консульства ў Львове / Ігар Зінкевіч, Фэйсбук
У Львове ў ноч на 21 чэрвеня невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак ганаровага консульства Беларусі. Паліцыя пачала крымінальную справу за хуліганства.