Кортні Лаў — удава Курта Кабэйна — падтрымала Вольу Хіжынкову

Instagram Кортні Лаў
Instagram Кортні Лаў

Кортні Лаў, спявачка і ўдава Курта Кабэйна, падтрымала Вольгу Хіжынкову. У сваім instagram яна распавяла пра акцыю салідарнасці з "Міс Беларусь 2008" пад хэштэгам #IAmOlgaKhizinkova: калі дзяўчаты ў знак падтрымкі Вольгі падчас яе знаходжання на сутках, публікавалі фота ў калготках — Вольга з'яўлялася тварам брэнда ніжняй бялізны.

"Беларускія жанчыны аб'ядналіся і публікуюць фатаграфіі сваіх ног у салідарнасць з арыштаванай каралевай прыгажосці, — напісала Кортні. — Гэта надзвычайны актывізм".

 

Кортни Лав — вдова Курта Кобейна поддержала Ольгу Хижинкову

Дарэчы, многія беларусы ацанілі жэст Кортні. Ёй падзякавалі гімнастка Меліціна Станюта, актрыса Юля Шаўчук, прамоўтар Руслан Старыкоўскі і іншыя. 20 снежня Вольга Хіжынкова выйшла на волю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі