Кошты на імпартныя аўто могуць падскочыць на тысячы еўра
Заява расійскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава – маўляў, Беларусь і Расія павінны уніфікаваць мыты на імпарт аўтатранспарту – скаланула айчынны аўтамабільны рынак. Калі Беларусь падвысіць мыты да ўзроўню расійскіх, кошты на імпартныя машыны падскочаць прыкладна ў паўтары разы. А на думку спадара Сурыкава, пасля падпісання 23 сакавіка дамовы аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расіяй іншага шляху ў дзвюх краін няма…
На самае галоўнае і вельмі прынцыповае пытанне: якая з краін будзе змяняць свае мыты – дыпламат не адказаў. Праўда, на думку Змітра Балкі, спецыяліста аддзела продажу аўтамабіляў кампаніі “ЮКОЛА-Мото-Центр”, у каментарах амбасадара няма аніякай неабходнасці: адказ відавочны.
Зміцер Балка: “Я думаю, Расія падстройвацца пад Беларусь не будзе, таму мыта будзе роўнае расійскаму. Беларускія машыны зробяцца даражэйшымі – іх кошт уздымецца менавіта праз уздым мыта”.
І ў Беларусі, і ў Расіі найбольшымі мытамі абкладаюцца аўтамабілі, чый “узрост” не перавышае трох гадоў. І тут, і там свае нюансы.
У Беларусі мыта залежыць выключна ад аб’ёму аўтамабільнага рухавіка: калі ён меншы за 2500 кубічных сантыметраў, перагоншчык плаціць 3,5 еўра за “куб”, а калі большы – 5 еўра.
У Расіі мыта ўзрастае прапарцыянальна кошту аўтамабіля, што можа зрабіць машыну значна даражэй за такую ж самую, але з беларускага аўтарынку. Працягвае Зміцер Балка.
Зміцер Балка: “Расійскае мыта разлічваецца не толькі з аб’ёму рухавіка, але і з кошту аўтамабіля. Бярэцца 50 адсоткаў кошту па інвойсе, плюс аб’ём рухавіка, плюс акцызы, мытныя зборы – такім чынам фарміруецца кошт”.
Параўноўваць мыты на імпарт аўтатранспарту, прынятыя ў Беларусі і ў Расіі, складана таксама і таму, што пры іх фарміраванні ўрады пераследавалі розныя мэты. Уніфікаваць мытныя заканадаўствы дзвюх краін будзе яшчэ складаней.
На думку Змітра Навіцкага, адказнага рэдактара газеты “Автобизнес-Weekly”, гэта будзе вельмі доўгі і пакутлівы працэс.
Зміцер Навіцкі: “Расійскія і беларускія заканатворцы пераследуюць розныя мэты і задачы. Наколькі я памятаю, пры пачатку 1990-х, калі толькі пачыналася незалежная Беларусь, мыта складала каля 10–100 долараў ЗША. Яно было вельмі маленькім.
З кожнай пяцігодкай гэтыя стаўкі ўзрасталі – пакрысе, але ўзрасталі. Нічым іншым, акрамя жадання зарабіць грошай, гэта не тлумачыцца – вытворчасці легкавікоў у Беларусі няма і, адпаведна, неабходнасці абараняць мытамі ўнутраны рынак няма”.
У Расіі ж імпарт аўтамабіляў не прыносіць такіх шалёных прыбыткаў, як здабыча і экспарт нафты і газу, таму пільнай увагай з боку заканадаўцаў не карыстаецца. Працягвае Зміцер Навіцкі.
Зміцер Навіцкі: “Ім звяртаць увагу на перагоншчыкаў нават неразумна. Ён жа ўсё роўна фіксаванае мыта плаціць”.
Затое расійскія вытворцы аўтамабіляў пільна сочаць за напаўненнем і магчымасцямі беларускага рынку, шукаючы на ім месца для сваёй – не тое, каб еўрапейскай якасці прадукцыі.
Зміцер Навіцкі: “Натуральна, справы расійскіх прадпрымальнікаў пасля падвышэння мыта палепшацца. Але наш народ ўспрыме гэта ў штыкі, таму што людзі паспелі паездзіць на добрых еўрапейскіх аўтамабілях. І прымусіць усіх перасесці на “Лады”, на “дзесяткі”…
Крый Божа, яшчэ якія-небудзь “Масквічы” адродзяць… У нас будзе нармальная такая Куба: усе будуць латаць свае дызельныя “Мэрсэдэсы” і ездзіць, ездзіць, ездзіць…”
Такім чынам, перспектывы перад айчынным аўтарынкам незайздросныя – таксама, як і перад яго наведнікамі.
Зміцер Навіцкі: “Калі нармалёвы просты беларус свой дызельны “пасат”, які ён раней набываў за 5 тысяч долараў, будзе вымушаны набываць за 8 ці за 9, народ пачне крыху расстройвацца і задаваць пытанні ўслых.
Таму мне здаецца, што уніфікацыю мытаў улады будуць адцягваць як мага далей. Іначай лаяльнасць беларусаў да ўлады знікне… Не, не знікне, але сур’ёзна пахіснецца”.
Нягледзячы на знешнюю непапулярнасць уніфікацыі, улады хутчэй за ўсё змогуць скарыстацца ёю ў сваіх мэтах, бо яшчэ адным прадказальным наступствам выказвання расійскага амбасадара Сурыкава будзе ажыятаж на аўтарынках краіны.
Усе, у чыіх больш-менш блізкіх планах ёсць набыццё машыны, паспрабуюць зрабіць гэта да уніфікацыі мытаў.
Гэта, у сваю чаргу, дасць беларускім чыноўнікам падставы для аптымістычных справаздачаў па выніках году.
Маўляў, узровень дабрабыту за 2007-ы падняўся настолькі, што грамадзяне краіны набылі аўтамабіляў у два, чатыры, шэсць разоў больш, чым у мінулым годзе. Дакладную лічбу падкажа час.
Асабіста я за тое, каб кошты на аўтамабілі ў Беларусі заставаліся рэальнымі для пакупнікоў. Але зразумейце правільна: калі смелая, але неабачлівая прапанова расійскага амбасадара, справакаваўшы чарговы доказ “беларускага эканамічнага цуду”, так і застанецца проста гучнымі словамі, – мне будзе шкада.
Фота — photo.bymedia.net