Кожнаму дэлегату Усебеларускага народнага сходу падарылі планшэт
Пяты Усебеларускі нацыянальны сход праходзіць у Мінску 22-23 чэрвеня. Па традыцыі кожнаму дэлегату зрабілі памятныя падарункі. Міністр унутраных спраў Беларусі, які таксама з'яўляецца дэлегатам сходу, расказаў Еўрарадыё, што падарылі сёлета:
"Партфель, кнігу пра Беларусь, інфармацыйныя матэрыялы і электронны планшэт. Здаецца, "Самсунг", ― паведаміў Ігар Шуневіч.
У Пятым Усебеларускім нацыянальным сходзе прымае удзел каля 2500 дэлегатаў.