Кожную трэцюю скаргу на суддзяў Вярхоўны суд прызнае абгрунтаванай
43 беларускія суддзі ў першым паўгоддзі 2010 года прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Пра гэта, па інфармацыі БЕЛТА, паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Прычым 7 суддзяў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці двойчы, а таму адхіленыя ад сваіх службовых абавязкаў.
У цяперашні час кожная трэцяя скарга, якая паступае ў Вярхоўны суд Беларусі і звязаная з паводзінамі суддзяў, невыкананнем судовых рашэнняў і арганізацыяй правасуддзя, пацвярджаецца і атрымлівае адпаведную рэакцыю.
Па словах Сукалы, адна з прычынаў судовых памылак - высокая нагрузка на суддзяў.