Козік: У бяднейшых краінах жабракі жывуць лепш, чым беспрацоўныя ў Беларусі
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі будзе дабівацца павелічэння дапамогі па беспрацоўі, якая на сёння складае ўсяго 43 тысячы рублёў.
На думку кіраўніка ФПБ Леаніда Козіка, дапамогу неабходна павысіць да бюджэту пражытачнага мінімуму — прыкладна, да 250 тысяч рублёў.
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў краіне складае 0,9%.
Як лічыць Козік, гэтыя звесткі не зусім адлюстроўваюць рэальнае становішча. Людзі не становяцца на ўлік па беспрацоўі перш за ўсё з-за невялікай дапамогі, якая складае 43 тысячы рублёў.
Беларускі беспрацоўны вымушаны выжываць на паўдолара за суткі, тады як ААН заўсёды прыводзіць у прыклад найбяднейшыя краіны, дзе жабракі жывуць на долар за суткі, адзначыў Козік.
Паводле БелаПАН