Краіны ЕС запусцілі механізм санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі


"Яны далі сігнал пачаць унутраную працу па гэтым пытанні", - сказала суразмоўца агенцтва.

Паводле яе слоў , палітычнае рашэнне адносна ўжывання санкцый будзе прынята падчас першай планавай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза прызначанай на 31 студзеня.

Па дадзеных з дыпламатычных крыніц, спіс беларускіх афіцыйных асоб, у дачыненні да якіх Еўрасаюз мае намер ужыць санкцыі, можа быць пашыраны да больш сотні чалавек.

Разам з тым, суразмоўца адзначыла, што сярод дэлегацый краін Еўрасаюза ёсць розныя пункты гледжання. У прыватнасці, некаторыя краіны ЕС выступаюць за "ўзважаны падыход" у дачыненні да Беларусі, каб не разбурыць тыя пазітыўныя напрацоўкі, якія былі дасягнуты раней у палітыцы збліжэння Беларусі з Еўрасаюзам.

Як раней паведамляла Еўрарадыё,  Італія выступіла супраць прапановы ўвесці санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў. Гаворка ідзе пра забарону на ўезд у краіны-сябры Еўрасаюза для кіраўніцтва Беларусі.

"Італія - самы ўстойлівы ў Еўрасаюзе праціўнік уводзін санкцый. Аднак апроч іх ёсць Іспанія, Партугалія, якія таксама ставяцца да гэтага пытання з вялікай асцярожнасцю, - паведаміла брусэльскае выданне EUOBSERVER. - Нямеччына, Польшча, Швецыя і Вялікабрытанія, наадварот, кажуць:
"Мы вельмі імкнуліся весці дыялог з Беларуссю, але зараз нам варта рэагаваць жорстка".

Удзельнікі нарады сышліся на трох прыярытэтных задачах: вызваліць палітвязняў, падтрымаць грамадзянскую супольнасць і пераканацца ў тым, што вінаватыя ў злачынствах будуць пакараны. Аднак адзінства ў метадах і сродках дасягнення гэтых мэт сярод удзельнікаў дыскусіі не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі