Краіны Вялікай сямёркі і ЕС хочуць забараніць імпарт расійскага газу

Гэта першы выпадак, калі заходнія краіны дапускаюць магчымасць абмежаваць пастаўкі расійскага газу па трубаводах / pixabay
Гэта першы выпадак, калі заходнія краіны дапускаюць магчымасць абмежаваць пастаўкі расійскага газу па трубаводах / pixabay

Еўрасаюз і краіны G7 плануюць забараніць імпарт газу з Расіі па трубаводах, піша Meduza са спасылкай на Financial Times.

Гэта першы выпадак, калі заходнія краіны дапускаюць магчымасць абмежавання паставак расійскага газу па трубаводах.

Забарона закране толькі тыя трубаводы, аб'ёмы паставак па якіх да гэтага зменшыла Расія. Мэта санкцый — запабегчы аднаўлення паставак газу з Расіі ў Польшчу і Германію. Масква спыніла іх летась, нагадвае Reuters.

Асноўная функцыя такіх санкцый — абмежаваць прыбыткі Расіі ад продажу прыродных рэсурсаў, сцвярджае адна з крыніц газеты.

Рашэнне лідары G7 павінны будуць прыняць на саміце ў Хірасіме, што пачнецца ў пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі