Крамлю не абыякавыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Нарышкін на брыфінгу для беларускіх журналістаў.
Але, па яго словах, беларуска-расійскія адносіны будуць вызначацца не тым, каго беларускі народ абярэ ў якасці прэзідэнта. Яны будуць залежаць ад адпаведнасці працэдуры выбараў нормам беларускага заканадаўства і агульнапрызнаным міжнародным дэмакратычным нормам.
"Расія гатовая на самае шырокае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў атмасферы поўнага даверу", — перадае БелаПАН словы Нарышкіна.
Адказваючы на пытанне, ці будзе Крэмль кантактаваць з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, як гэта робіць Еўрасаюз, ён заявіў, што такія кантакты магчымыя.
Разам з тым, інфармуе БЕЛТА, Нарышкін падкрэсліў, што Расія не будзе ўмешвацца ў выбары ў Беларусі.