Краму з дзіцячым адзеннем закрылі за (моцна) завышаныя цэны

Дзіцячае адзенне / pixabay

Дзіцячае адзенне / pixabay

Камітэт дзяржкантролю закрыў краму ў Віцебску праз завышаныя цэны.

У жніўні гэтага года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю забараніла ўсталёўваць гандлёвую надбаўку на рэчы са школьнага асартыменту вышэй за 30%.

Падчас праверкі адной з крамак, у якой прадаваліся тавары для дзяцей, Дзяржкантроль знайшоў рэчы з надбаўкай у 180%.

"Дзейнасць гандлёвага аб'екта прыпыненая", — расказалі ў Камітэце.

У пералік тавараў, цэны на якія рэгулююцца, уваходзяць асобныя віды дзіцячага адзення і абутку, а таксама тавараў для пісьма і канцылярскіх тавараў, заплечнікі і ранцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі